АБ ПРЫЁМЕ Ў І КЛАС
НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Прыём у І класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі:
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 № 322;
Інструкцыя аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285;
пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 № 02-01-14/2404/дс/ “Аб арганізацыі прыёму ў І класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”.
Прыём дакументаў у І клас дзяржаўнай установы адукацыі “Бердаўская базавая школа Лідскага раёна” на 2023/2024 навучальны год здзяйсняецца: для дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне - з 12 чэрвеня па 15 жніўня; пры наяўнасці свабодных месцаў для залічэння дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне, магчыма падача дакументаў з 16 па 28 жніўня.
Графік прыёму дакументаў у І клас
Дзень тыдня |
Час прыёму |
Адказны |
Панядзелак Серада Пятніца
|
8.00 – 13.00 |
Цыдзік Л.П., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (12.06-17.06.2023)
Горбач А.І., настаўнік пачатковых класаў (19.06-24.06.2023)
Казакевіч Л.Б., выхавальнік дашкольнай адукацыі, выхавальнік групы падоўжанага дня (26.06-30.06.2023)
Сакалоўская Д.І., настаўнік працоўнага навучання (01.08-08.08.2023)
Урбановіч Н.М., настаўнік-дэфектолаг (09.08-16.08.2023)
Цыдзік Л.П., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (17.08-28.08.2023) |
Аўторак Чацвер
|
15.00 – 20.00 |
|
Субота |
8.00-13.00 |
Законным прадстаўнікам неабходна прадставіць наступныя дакументы:
1. Заяву на імя дырэктара
2. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (копію)
3. Медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці ўстаноўленага ўзору
За кансультацыяй звяртацца да намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Цыдзік Людмілы Паўлаўны па тэлефону 544103.