Каникулы

Канікулы ў 2024/2025 навучальным годзе

развернуть

Канікулы ў 2024/2025 навучальным годзе

 

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць - з 2 верасня 2024 г. па 26 кастрычніка 2024 г.;

другая - з 4 лістапада 2024 г. па 24 снежня 2024 г.;

трэцяя - з 8 студзеня 2025 г. па 22 сакавіка 2025 г.;

чацвёртая - з 31 сакавіка 2025 г. па 31 мая 2025 г., а для вучняў IX класа - з 31 сакавіка 2025 г. па 23 мая 2025 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 8 дзён (з 27 кастрычніка 2024 г. па 3 лістапада 2024 г. уключна);

зімовыя – 14 дзён (з 25 снежня 2024 г. па 7 студзеня 2025 г. уключна);

вясновыя – 8 дзён (з 23 сакавіка 2025 г. па 30 сакавіка 2025 г. уключна);

летнія – 92 дні (з 1 чэрвеня 2025 г. па 31 жніўня 2025 г.), для вучняў, якія завяршылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11 чэрвеня па 31 жніўня 2025 г. уключна.

Для вучняў І - ІІ класаў (ІІІ класа для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) ў ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 лютага 2025 г. па 23 лютага 2025 г. працягласцю 7 дзён.

Таксама ўстанаўліваюцца канікулы для дзяцей дашкольнага ўзросту, у перыяд якіх з выхаванцамі праводзіцца толькі фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная работа (заняткі  не праводзяцца). Агульная працягласць канікул складае сто дванаццаць дзён:

зімовыя - 10 дзён з 25 снежня 2024 г. па 3 студзеня 2025 г. уключна;

вясновыя - 10 дзён з 24 сакавіка 2025 г. па 2 красавіка 2025 г. уключна;

летнія - 92 дні з 1 чэрвеня 2025 г. па 31 жніўня 2025 г. уключна.

свернуть