Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Лидского райисполкома
Государственное учреждение образования
Бердовская базовая школа Лидского района
Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў
Дзеля таго каб зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай Радзімы, сёння, як ніколі, усім сваім жыццём, вучобай, працай, службай, выхаваннем дзяцей кожны з нас абавязаны захаваць памяць аб загінуўшых і трапяткое стаўленне да свайго гістарычнага мінулага,
Мы прапануем вам азнаёміцца з віртуальнай выставай, прысвечанай трагічнай тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пры складанні выставы выкарыстаны матэрыялы з кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла ў чэрвені гэтага года, а таксама архіўныя дакументы.
На прыведзеных выявах змяшчаецца кароткая інфармацыя аб месцах прымусовага ўтрымання і масавага знішчэння беларускага народа. Для азнаямлення з больш падрабязнымі звесткамі прапануем вам адсканаваць QR-код у правым верхнім куце малюнкаў або перайсці па спасылцы.
https://drive.google.com/drive/folders/10lBF9-qMclD0MHAZb8A48MPXSL33FbW8
Інфармацыйна. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў і іншых асоб у выніку зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых.
Пачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцлагерах і гета, масавы згон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.
У ходзе расследавання адпраўлена 47 запытаў у 12 дзяржаў свету аб прававой дапамозе, аб жорсткасці дзеянняў нацыстаў і іх памагатых у гады вайны, карных аперацыях, медыцынскіх досведах над людзьмі, у тым ліку і дзецьмі…
свернуть