Раённы фестываль школьных музеяў - 2024

20.06.2024

Педагогі і вучні, актыўныя члены Савета Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея прынялі паспяховы ўдзел у Раённым фестывалі школьных музеяў-2024. Па выніках трох конкурсных дзён у скарбонцы бердаўскіх музейшчыкаў тры дыпломы: І ступені ў намінацыі "Музейная калекцыя", ІІ ступені ў намінацыі "Лепшы майстар-клас у музеі" і І ступені ў намінацыі "Знаходка года-2024".Трэба адзначыць, што ў дзвюх з трох намінацый Савет музея прадстаўлялі самыя юныя ўдзельнікі - вучні пачатковых класаў Назар Сурыкаў, Бажэна Піута і Мікіта Бяляўскі. Дэбют стаў рэзультатыўным. Бердаўчане ўзнагароджаны Граматай за пачэснае ІІІ месца.