Урачыстая лінейка, прысвечаная завяршэнню 3-й чвэрці

22.03.2024

22 сакавіка 2024 года ў Бердаўскай базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная завяршэнню 3-й чвэрці. Былі падведзены вынікі вучэбных, творчых і спартыўных дасягненняў навучэнцаў. Прайшоў рытуал развітання з піянерскім гальштукам і ўручэнне білетаў новым членам БРСМ, уручаны падарункавыя выданні васьмікласнікам, якім споўнілася 14 год. Наперадзе - канікулы! Таму абавязковай на лінейцы стала і хвілінка бяспекі.