Важно знать(школьная форма и др.)

АБ ПРЫЁМЕ Ў І КЛАС НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

развернуть

АБ ПРЫЁМЕ Ў І КЛАС

НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

 

Прыём у І класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі:

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 № 322;

Інструкцыя аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285;

пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 № 02-01-14/2404/дс/ “Аб арганізацыі прыёму ў І класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”.

 

Прыём дакументаў у І клас дзяржаўнай установы адукацыі “Бердаўская базавая школа Лідскага раёна” на 2024/2025 навучальны год здзяйсняецца: для дзяцей, якія пражываюць па мікрараёне - з 12 чэрвеня 2024 г. па 15 жніўня 2024 г.; пры наяўнасці свабодных месцаў для залічэння дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне, магчыма падача дакументаў з 16 жніўня 2024 г. па 28 жніўня 2024 г.

 

Графік прыёму дакументаў у І клас

Дзень тыдня

Час прыёму

Адказны

Панядзелак

Серада

Пятніца

9.00 – 13.00

Язэвіч М.І., настаўнік рускай мовы і літаратуры (12.06-26.06.2024)

 

Горбач А.І., дырэктар установы адукацыі (27.06-30.07.2024)

 

Казакевіч Л.Б., выхавальнік дашкольнай адукацыі (31.07-15.08.2024)

Аўторак

Чацвер

 

15.00 – 19.00

Субота

9.00-13.00

 

 

Законным прадстаўнікам неабходна прадставіць наступныя дакументы:

1.               Заяву на імя дырэктара ўстановы адукацыі

2.               Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці

3.               Медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці ўстаноўленага ўзору

 

За кансультацыяй звяртацца да намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Цыдзік Людмілы Паўлаўны па тэлефону 544103.

свернуть

Информация о школьной форме, вводимой в 2023/2024 учебном году

подробнее...
29 августа, понедельник

Вакцинация против COVID 19

подробнее...

Права и обязанности родителей

подробнее...

О новых нормах по бесплатному питанию

подробнее...

Сроки выдачи медицинской справки учащимся

подробнее...