Тыдзень музеяў устаноў адукацыі

Тыдзень музеяў устаноў адукацыі

18.05.2023
развернуть

Інфармацыя аб мерапрыемствах,

праведзеных на базе Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея

ў рамках рэспубліканскага Тыдня музеяў устаноў адукацыі (12.05-18.05.2023)

16.05.2023 у IV класе праведзена завочнае падарожжа “Адзiн дзень у Бердаўцы" з выкарыстаннем турыстычнага даведнiка "Адзiн дзень у Бердаўцы”, распрацаванага настаўнікам беларускай мовы і літаратуры   Альшэўскай Г.А.

16.05.2023 на базе музея з вучнямі V – VIІI класаў праведзены круглы стол “Роля сям’і ў гісторыі малой Радзімы”. У ходзе мерапрыемства экскурсаводы музея азнаёмілі вучняў з жыццёвым шляхам сям’і Крупа: Анатоля Леанідавіча і Наталлі Фёдараўны. Госць мерапрыемства, настаўнік хіміі і біялогіі Каламіец Мікалай Паўлавіч, расказаў вучням пра гісторыю сваёй сям’і (бацька педагога Каламіец Павел Мікалаевіч з’яўляўся старшынёй мясцовай гаспадаркі)

17.05.2023 на базе музея праведзены ўрок гісторыі Беларусі ў ІХ класе па тэме “Наш край у другой палове 40­х гг. ХХ ст. - пачатку ХХІ ст.”

18.05.2023 у І - ІІІ класах праведзена падарожжа ў мінулае “Побыт і прылады працы нашых продкаў” з выкарыстаннем матэрыялу школьнага музея.

 

свернуть