Музей

https://sites.google.com/view/sate-muzej-berdauka?usp=sharing

Гісторыка-краязнаўчы музей Бердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы адчынены 26 чэрвеня 1989 года. Яго заснавальнікам і першым кіраўніком быў Крупа Анатоль Леанідавіч, дырэктар Бердаўскай СШ (1984 - 2018 гг.), настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.

     Шэсць экспазіцыйных музейных залаў займаюць плошчу ў 145 кв.м.

Усяго ў музеі налічваецца звыш за 3000 музейных прадметаў асноўнага і  дапаможнага фондаў, якія ўяўляюць значную  навуковую, гістарычную і прыродазнаўчую каштоўнасць.

     17 чэрвеня 2005 года Бердаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею прысвоена званне «народны».

  20 чэрвеня 2011 года званне «Народны музей» пацверджана

  6 лютага 2018 года званне «Народны музей» пацверджана ў чарговы раз