Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі

07.05.2024

80 гадоў таму адгучалі апошнія стрэлы трагічнай і незабыўнай вайны, але не гояцца раны ў сэрцах чалавечых. І ва ўрачыстыя, святочныя дні Вялікай Перамогі, мы зноў і зноў вяртаемся думкамі ў тыя суровыя гады, да тых гераічных дзён.

Сёння калектыў навучэнцаў і педагогаў школы прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу каля помніка загінулым воінам.

Памяць пра вайну - гэта перш за ўсё-памяць пра людзей. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, нямала яркіх і важных падзей адбудзецца ў жыцці народа, але легендарны подзвіг – Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – назаўжды застанецца ў нашай памяці.

Кранальныя вершы і песні, якія прагучалі, былі адрасаваны тым, хто, не шкадуючы свайго жыцця, абараняў нас у суровыя ваенныя гады.

Мы, маладое пакаленне, заўсёды будзем памятаць гераічныя подзвігі нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навечна застануцца ў нашых сэрцах імёны герояў, якія аддалі сваё жыццё за нашу будучыню. Ніколі не забудзем мы тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, заваяваў свабоду і шчасце для будучых пакаленняў. Абяцаем упарта вучыцца, каб быць годнымі нашай вялікай Радзімы, нашага гераічнага народа.